Беларуская Служба

Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

20.03.2026 16:06
Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан.
   ,     .  2026
Нібыта скрыншоты са сторыз, на якія Анжаліка Мельнікава. Сакавік 2026 годаКрыніца: сацсеткі Аляксандра Рыкава (BalaganOFF)

Пра дакладнае месцазнаходжанне і стан зніклай амаль год таму, у сакавіку 2025 года, спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай дагэтуль было нічога невядома. А надоечы ў сацсетках пачалі з’яўляцца скрыншоты, дзе яна з новай прычоскай нібыта займаецца спортам у сталічнай трэнажорнай залі сеткі GYM24.

Узнікла шмат пытанняў да праўдзівасці здымкаў. «Наша Ніва» пад выглядам звычайнай зацікаўленай асобы вырашыла дазваніцца да мужа і бацькоў Анжалікі і спытаць у іх пра гэтыя фота наўпрост.

Па нумары, які зарэгістраваны на былога мужа Анжалікі Андрэя, журналістам нечакана адказаў жаночы голас, які абяцаў паклікаць Андрэя да тэлефона, але пасля гэтага сувязь перарвалася. На званкі адказваць перасталі.

Да маці Анжалікі Аксаны пакуль дазваніцца таксама не атрымалася, а вось з яе бацькам дыялог здарыўся. Наконт здымкаў з трэнажорнай залы Артур Мікалаевіч нічога не ведае, але, па яго словах, з дачкой усё добра і яна жыве ў Беларусі.

— Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўнавата. Нічога яна не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, мабыць, з ёй. Хаця я ўнукаў і яе асабіста даўно бачыў жыўцом.

Артур Мікалаевіч распавёў, што апошні раз размаўляў з дачкой «зімой». Звычайна яна тэлефануе яму сама.

— Яна мне сказала: «Ты мне не звані, я сама буду». Ну і часам тэлефануе. Але там нумар заўсёды схаваны, не вызначаецца.

Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаўнта былі спампаваныя дакументы, якія тычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тыс. долараў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лётала на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

вс