Беларуская Служба

Беларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень–люты 2026 года

23.03.2026 12:02
Паводле аналізу дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, ніжэй, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Таджыкістане і Латвіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь з паказчыкам 1,03% заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце цэн у студзені–лютым 2026 года, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

У першай пяцёрцы Арменія, Літва (па 2,5%), Расія (2,36%), Азербайджан і Казахстан (па 2,1%).

Ніжэй, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Таджыкістане (0,8%) і Латвіі (0,2%).

У студзені па росце цэн Беларусь таксама была 12-й (0,46%), у лютым — 9-й (0,57%).

Для параўнання: інфляцыя ў Польшчы склала ў лютым 0,3%, за два месяцы 2026 года — 1%.

аз

Беларусы сталі менш хадзіць у рэстарацыі і кавярні – Белстат

18.03.2026 16:20
Практычна спыніўся рост у рознічным гандлі, а выручка ў грамадскім харчаванні Беларусі абвалілася.