Беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч у сваім тэлеграм-канале паведаміў пра затрыманне іншага добраахвотніка Аляксандра Красоўскага з пазыўным Жэрар. Ён служыў у 225-й асобным штурмавым батальёне ВСУ і ўзначальваў там танкавае падраздзяленне «Тур». Крыніцы «Люстэрка» пацвердзілі: больш за тыдзень таму беларуса затрымалі ўкраінскія сілавікі, пакуль на два месяцы.
Дзяніс Урбановіч адзначыў, што Жэрар нібыта быў замешаны ў карупцыйных схемах, але не ўдакладніў падрабязнасцяў. Па якім менавіта артыкуле арыштавалі беларуса, пакуль невядома. Па дадзеных нашай крыніцы, яго могуць падазраваць у перапродажы зброі.
Жэрару 37 гадоў, ён з Мінска. З'ехаў з Беларусі ва Украіну ў снежні 2020-га. Да будучага палку, а ў той час яшчэ батальёна Каліноўскага ён далучыўся ў сакавіку 2022 года. Праз некаторы час сышоў у 225-ы асобны штурмавы полк ВСУ, дзе стаў камандзірам падраздзялення «Тур». Байцы «Тура» ў 2024 годзе ўдзельнічалі ў баях на тэрыторыі Курскай вобласці Расіі.
Люстэрка/ав