Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі павіншаваў беларусаў з Днём волі: Жыве Беларусь! 

26.03.2026 08:38
«Беларусь нельга губляць» і нельга пакідаць яе народ без падтрымкі, – перакананы Зяленскі.
    ,  2026 .
Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю «Люстэрку», люты 2026 года. Фота: прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў беларусаў з Днём Волі, звярнуўшыся па-беларуску ў сацсетцы Х. Ён назваў гэта днём народа, які яшчэ мусіць здабыць сапраўдную незалежнасць і бяспеку. Зяленскі адзначыў складаную гісторыю Беларусі і недахоп увагі з боку Еўропы ў ключавыя моманты.

Асабліва палітык падкрэсліў: «Беларусь нельга губляць» і нельга пакідаць яе народ без падтрымкі. Украінскі лідар таксама раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за паездку ў Пхеньян у гэты дзень, заявіўшы, што гэта сведчыць пра імкненне да пажыццёвай улады і аддаленасць ад уласнага народа.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Еўропа павінна заставацца прасторай свабодных народаў без месца для дыктатур і рэжымаў, якія гандлююць суверэнітэтам, падкрэсліўшы, што мір магчымы толькі праз свабоду для ўсіх, і падзякаваў беларусам, якія падтрымліваюць Украіну ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі. Прэзідэнт Украіны завяршыў зварот словамі: «Жыве Беларусь!».

эж

Павал Севярынец: Беларуская Народная Рэспубліка — гэта не проста гісторыя, гэта перспектыва нашай будучыні

25.03.2026 06:02
На думку нашага госця, у будучыні значная частка арганізатараў Дня Волі ўвойдзе ў беларускі парламент, будзе кіраваць гарадамі, мястэчкамі ў Беларусі.

Мінабароны Украіны адзначыла байцоў Палка Каліноўскага

25.03.2026 14:00
У палку ўдакладнілі, што за баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленыя ў баях, беларускія добраахвотнікі атрымалі адзнакі міністра абароны.