Беларуская Служба

У Літву з Беларусі вярнуліся сто фур

26.03.2026 11:27
Першыя фуры пачалі вяртацца яшчэ ў аўторак раніцай.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ Andrzej Rostek

За два дні ў Літву з Беларусі вярнуліся 100 грузавікоў з літоўскай рэгістрацыяй. Пра гэта паведаміў DELFI.lt прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

Паводле яго, 45 фур уехалі праз пункт пропуску Медзінінкай, яшчэ 55 — праз Шальчынінкай. На абодвух пераходах для іх выдзелены асобныя палосы, таму афармленне адбываецца хутка. Большасць кіроўцаў гэтых грузавікоў — грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства ў Літве.

Першыя фуры пачалі вяртацца яшчэ ў аўторак раніцай. Раней паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне дазволіць выезд транспартных сродкаў з літоўскай рэгістрацыяй з тэрыторыі Беларусі.

Паводле ацэнак перавозчыкаў, працэс выезду можа працягвацца і далей, аднак не выключана, што не ўсе грузавікі змогуць пакінуць тэрыторыю краіны адначасова.

эж

Павал Усаў: Лукашэнка не можа сабе дазволіць дэмаршы, ці нават устрыманне ад голасу

25.02.2026 15:46
Генеральная Асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Падтрымка ўстойлівага міру ва Украіне», якую ініцыяваў украінскі бок у чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны.