Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Паўночную Карэю. Лукашэнка і Кім Чэн Ын правялі ў Пхеньяне афіцыйныя перамовы, заявіўшы аб пачатку новага этапу ў адносінах дзвюх краін. Па выніках перагавораў падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і КНДР. Бакі таксама заключылі каля дзясятка пагадненняў і мемарандумаў па супрацоўніцтве ў канкрэтных сферах.
Кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў удзел у афіцыйным прыёме ад імя лідара КНДР.
Пры гэтым, Лукашэнка, які пастаянна крытыкуе беларусаў, вельмі хваліў карэйскі народ. Асабліва яму спадабалася любоў да дысцыпліны карэйцаў.
— Я вам магу сказаць як чалавек, які ўжо ўсё ў гэтым свеце бачыў, — вашу краіну чакае вялікая будучыня з гэтым працавітым, дысцыплінаваным народам, — сказаў Лукашэнка Чэн Ыну.
нг