— Калі пасяджэнне адбудзецца сёлета, і калі гэта будзе прымальна для беларускага боку, абавязкова наведаем гэты саміт, — сказала Наталля Эйсмант, прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, на што звярнула ўвагу Свабода.
Апроч таго, яна дадала, што разглядаецца магчымасць сустрэчы з прэзідэнтам ЗША, на якой Лукашэнка «будзе рады абмеркаваць пытанні міжнароднай павесткі і двухбаковых дачыненняў».
Сёлета Дональд Трамп запрашаў Лукашэнку ўзяць удзел у першым пасяджэнні Рады міру, якое адбылося 19 лютага ў Вашынгтоне. Але тады, паводле Эйсмант, ён адмовіўся праз ужо складзены працоўны графік і «магчымыя лагістычныя складанасці, якія могуць узнікнуць праз незаконныя санкцыі, найперш Еўрасаюза».
На першую сустрэчу лідараў Рады міру меўся паехаць міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў, але ён не атрымаў візы.
яс