Беларуская Служба

Ужо заўтра па вуліцах Варшавы панясуць 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг

27.03.2026 15:56
У суботу, 28 сакавіка, у Варшаве адбудзецца вялікі Марш да Дня Волі.
.
..

28 сакавіка ў Варшаве пройдзе маштабны Марш, прысвечаны Дню Волі, з удзелам лідараў дэмакратычных сіл, сярод іх будуць члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Збор удзельнікаў – на плошчы Трох Крыжоў а 16:00.

Пачатак шэсця запланаваны на 16:20-16.30.

Удзельнікі панясуць 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

На фінальнай кропцы адбудуцца выступы, у тым ліку кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі.

Шэсце будуць суправаджаць беларускія дудары і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваныя выступы артыстаў і праца арт-кірмашу.

ав