Палітык і былы палітвязень, Мікола Статкевіч, які пасля вызвалення з турмы застаўся ў Беларусі, прапанаваў лозунг, які, на яго думку, можа аб’яднаць беларусаў: «За нейтральную бяз’ядзерную Беларусь!».
Статкевіч звярнуў увагу на рост ваеннай прысутнасці Расіі ў краіне і магчымасць размяшчэння ядзернай зброі. Палітык нагадвае, што ў Беларусі ўжо ёсць комплексы «Іскандэр», а таксама будуецца спецыяльнае сховішча для ядзерных боегаловак, што сведчыць пра сур’ёзныя планы Масквы.
Мікола Статкевіч тлумачыць, што ў расійскай ваеннай практыцы боегалоўкі захоўваюцца асобна — ва ўмацаваных аб’ектах з адмысловымі ўмовамі, адкуль іх пры неабходнасці дастаўляюць да носьбітаў. На яго думку, гэта павышае рызыку таго, што Беларусь можа стаць мішэнню ў выпадку канфлікту.
Мікола Статкевіч лічыць, што ў цяперашніх умовах ідэя нейтральнай і бяз’ядзернай краіны становіцца не толькі палітычным лозунгам, але і пытаннем нацыянальнага выжывання, таму, паводле яго, вакол лозунга «За нейтральную бяз’ядзерную Беларусь!» можа аб'яднацца большасць грамадства.
эж