Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, згодна з якой з 1 красавіка 2026 году грузавы транспарт з літоўскай рэгістрацыяй, які ажыццяўляе транзітныя перавозкі праз тэрыторыю Беларусі, павінен выкарыстоўваць навігацыйныя прылады (пломбы).
Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі — улады Беларусі прадоўжылі да 31 снежня 2027 году забарону на ўвоз тавараў з Літвы, а таксама на перамяшчэнне літоўскіх і польскіх грузавікоў па беларускай тэрыторыі.
Выняткам з’яўляюцца транзітныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі, а таксама для тых грузавікоў, якія накіроўваюцца ў месцы на мяжы Беларусі для ажыццяўлення перачэпкі і запраўкі. Праз аднаўленне руху на беларуска-польскай мяжы цяпер такіх месцаў, дзе грузавікі могуць ажыццявіць перачэпкі і заправіцца, стала больш.
У Telegram-канале Савета міністраў Беларусі паведамілі, што гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 году.
Свабода/ав