Праз тэрыторыю Беларусі ўсё часцей пралятаюць не толькі расійскія, але і ўкраінскія беспілотнікі. Паводле маніторынгавых рэсурсаў, дроны, якія накіроўваюцца ў бок Санкт-Пецярбурга, могуць ляцець праз Магілёўскую вобласць. Пра гэта піша «Наша Ніва».
Як адзначаюць расійскія каналы, апараты рухаюцца з раёна Магілёўшчыны ў бок Смаленскай вобласці. Прычына — асаблівасці мяжы: гэты рэгіён утварае «клін» паміж Бранскай і Смаленскай абласцямі, таму дроны, каб скараціць маршрут, перасякаюць беларускую тэрыторыю. Падобная сітуацыя назіраецца і на Гомельшчыне, дзе мяжа з Украінай і Расіяй таксама мае складаную канфігурацыю.
Эксперты адзначаюць, што ў такіх умовах складана адрозніць, чый гэта дрон, асабліва ўначы і з улікам працы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
эж