Беларуская Служба

Беларусь губляе валюту: Дэфіцыт гандлю дасягнуў 888 млн долараў

31.03.2026 15:02
Экспарт за два месяцы склаў 6,7 млрд долараў, а імпарт — 7,6 млрд долараў. Нягледзячы на рост паставак за мяжу, краіна працягвае траціць больш валюты, чым зарабляе.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: Dzerkach Viktar / Shutterstock.com

У студзені-лютым Беларусь сутыкнулася з істотным дэфіцытам знешняга гандлю таварамі — імпарт перавысіў экспарт на 888 млн долараў, паведамляе Белстат. Гэта значна больш, чым у студзені, калі разрыў быў каля 202 млн долараў.

Экспарт за два месяцы склаў 6,7 млрд долараў, а імпарт — 7,6 млрд долараў. Нягледзячы на рост паставак за мяжу, краіна працягвае траціць больш валюты, чым зарабляе.

Станоўчае сальда захоўваецца толькі ў гандлі з краінамі СНД, дзе экспарт перавышае імпарт. Аднак у адносінах з іншымі дзяржавамі сітуацыя супрацьлеглая: закупы значна большыя за продажы і цягнуць агульны баланс у мінус.

Эксперты звязваюць гэта з падзеннем гандлю з ЕС і недастатковай дыверсіфікацыяй рынкаў. У выніку Беларусь працягвае «праядаць» валюту, што можа ўзмацніць ціск на рубель і павысіць рызыкі яго аслаблення.

эж