Блок Пракопʼева-Ягорава не пойдзе на выбары ў Каардынацыйную раду.
Сваю адмову ў Блоку тлумачаць «немагчымасцю рэалізацыі сваіх доўгатэрміновых мэтаў». Але як Блок плануе іх вырашаць па-за межамі КР, пакуль не паведамляецца, інфармуе «Еўрарадыё».
Апошняй гучнай навіной, звязанай з Блокам, быў выхад фракцыі са складу Каардынацыйнай Рады. Гэта адбылося неўзабаве пасля слуханняў Святланы Ціханоўскай у КР, падчас якіх прадстаўнікі спісу былі незадаволеныя тым, дзе села дэмлідарка, а таксама тым, што не паспелі задаць усе свае пытанні.
Рашэнне пра няўдзел, кажуць у Блоку, было аднагалосным.
Напярэдадні пра няўдзел партыі «Разам» у выбарах у КР паведаміў Віктар Бабарыка.
вс