Беларуская Служба

Траціна беларускіх прадпрыемстваў — стратная 

01.04.2026 08:35
У студзені іх было ўжо амаль 32% супраць 25% год таму. 
.
.Pixabay

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — у студзені іх было ўжо амаль 32% супраць 25% год таму. Эканамісты называюць такі ўзровень «трывожным званком»: раней, у 2019–2021 гадах, паказчык трымаўся ў межах 15–20%,— піша «Наша Ніва»

Галоўная прычына — праблемы з экспартам. Попыт на расійскім рынку знізіўся, а пастаўкі ў іншыя краіны часта зрываюцца. У выніку растуць склады: запасы гатовай прадукцыі дасягнулі каля 90% ад месячнай вытворчасці пры норме 60–65%.

Дадатковы ціск — рост заробкаў, які апярэджваў прадукцыйнасць працы, і дзяржаўнае стрымліванне цэн. Прадпрыемствы вымушаныя павышаць выдаткі, але не могуць павялічыць даходы.

Усё гэта прывяло да пагаршэння фінансавага стану бізнесу і росту стратнасці беларускіх прадпрыемстваў.

эж