Беларуская Служба

Спявачка Кацярына Ваданосава ахвяравала на падтрымку палітвязняў 10 тысяч еўра

01.04.2026 15:05
Згаданыя сродкі збіраліся праз фонд BYSOL на лячэнне маці Кацярыны.
Кацярына Ваданосавафота: Польскае радыё

Спявачка і тэлевядучая Кацярына Ваданосава ахвяравала 10 тысяч еўра для палітзняволеных, вызваленых 19 сакавіка, паведаміла арганізацыя BYSOL.

Кацярына збірала грошы праз Фонд салідарнасці BYSOL на лячэнне маці. Пасля яе заўчаснай смерці сабраныя сродкі пайшлі на аплату пахавання і ўшанавання памяці памерлай.

У сваім зборы Кацярына дэкларавала, што калі не ўсе сродкі будуць выкарыстаныя, то яна ахвяруе іх на іншыя зборы на BYSOL.

З сабранай сумы засталося 10 тыс еўра, гэтыя сродкі Кацярына пералічвае на экстраны збор на падтрымку вызваленых палітвязняў.

Як паведамляе BYSOL, з тэхнічных прычынаў ахвяраванне адбываецца ў некалькі пералікаў. Арганізацыя ўжо атрымала большую частку з аб’яцанай сумы.

аз

«Шляхта – гэта залаты ключ ад нашай гісторыі» (ФОТА, ВІДЭА)

23.03.2026 16:45
Цягам ХХ стагоддзя ўлада ляпіла са шляхты вобраз ворага і падсоўвала іншыя архітыпы. У сваю чаргу шляхта — гэта гісторыя пра свабоду.