Беларуская Служба

Дарадчык Святланы Ціханоўскай сустрэўся з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа

02.04.2026 12:00
На сустрэчы з Джонам Коўлам Дзяніс Кучынскі выказаў падзяку за вызваленне палітычных зняволеных Беларусі.
                  (CEPA)  .
Дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі і выканаўчы дырэктар Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) Аліна Палякова.https://x.com/Dz_Kuchynski

У рамках візіту ў Вашынгтон дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлампаведамляе «Позірк».

На сустрэчы з Коўлам, а таксама намеснікам памочніка дзяржсакратара Крысам Смітам Кучынскі, згодна з паведамленнем на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, «выказаў падзяку за вызваленне палітычных зняволеных» Беларусі.

У рамках візіту ў амерыканскую сталіцу дарадца Святланы Ціханоўскай таксама сустрэўся з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы ЗША Эндзі Бэйкерам і спецыяльным памочнікам прэзідэнта, старшым дырэктарам па справах Еўропы і Расіі ў Савеце нацыянальнай бяспекі Чарльзам Маклафлінам.

На сустрэчы з выканаўчым дырэктарам Freedom House Джэймі Флаем Кучынскі выказаў «асаблівую падзяку» камандзе гэтай міжнароднай арганізацыі (адзначыўшы дырэктара літоўскага офіса Віціса Юрконіса) за «самаадданую працу па аказанні дапамогі былым палітвязням у аднаўленні іх жыцця пасля вызвалення».

Акрамя таго, у Вашынгтоне Кучынскі таксама сустрэўся з рэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (CEPA) Алінай Паляковай. У іх, як адзначаецца, адбылася «змястоўная дыскусія па пытаннях палітыкі ЗША і ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама пра магчымасці ўключэння гэтай тэмы ў сумесныя мерапрыемствы і ініцыятывы ў будучыні».

аз

Дональд Трамп разглядае магчымасць запрасіць Аляксандра Лукашэнку ў Белы дом

23.03.2026 13:02
Пасля апошняга візіту амерыканскага прадстаўніка ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў.

АПК: Павел Латушка ў Страсбургу працягвае дамагацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы

01.04.2026 17:31
Палітык падзякаваў Літве за ініцыяванне расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў МКС.