Беларуская Служба

Беларускія памежнікі не пускаюць расіян у Еўропу

03.04.2026 18:16
Патлумачылі гэта новаўвядзеннямі, якія ўступілі ў сілу 1 красавіка.
Беларускі памежнік падчас праверкі аўтатранспарту крыніца: gpk.gov.pl

Беларускія памежнікі знялі з аўтобуса ў Польшчу грамадзян Расіі. Патлумачылі гэта новаўвядзеннямі, якія ўступілі ў сілу 1 красавіка. «Белсат» даведаўся, у чым можа быць справа.

Некаторых расіян сапраўды могуць не пусціць у Польшчу з 1 красавіка, бо з гэтай даты Варшава прымае грамадзян Расіі толькі з біяметрычнымі пашпартамі. Пра гэта папярэджвала МЗС у Маскве.

Такім чынам, беларускія памежнікі могуць не выпусціць расіян з Беларусі, ведаючы, што яны не праедуць у Польшчу.

Таксама Літва, Латвія, Германія, Чэхія, Данія, Эстонія, Францыя і Ісландыя не прымаюць расійскія небіяметрычныя пашпарты.

Гэта звязана з павышэннем бяспекі межаў Шэнгену і ўводам еўрапейскай сістэмы ўезду-выезду (EES). Гэта сістэма памежнага кантролю для грамадзян краінаў па-за ЕС, якія здзяйсняюць кароткатэрміновыя паездкі ў краіны Шэнгену.

Сістэма ўезду-выезду збірае дадзеныя, якія ўтрымліваюцца ў праязным дакуменце замежніка, дату і месца кожнага ўезду і выезду, а таксама біяметрычныя дадзеныя.

вс