У Польшчы зарэгістравалі Інстытут беларускай кнігі (ІБК). Пра гэта ў Тэлеграм-канале паінфармавала сама арганізацыя. «Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай», – напісаў ІБК.
З нагоды рэгістрацыі Інстытут запрашае ўсіх ахвотных на сустрэчу, якая пройдзе ў Варшаве 22 красавіка, у сераду, з 18.00 да 20.00. Пра месца правядзенне сустрэчы будзе паведамлена пазней. Тэма спаткання – «Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем».
Інстытут беларускай кнігі быў створаны па ініцыятывы беларускіх незалежных выдаўцоў. Мэта арганізацыі – прасоўванне беларускіх літаратараў і кніг.
вс