Беларуская Служба

Лукашэнка на гэтым тыдні тры дні працаваў і тры гуляў у хакей

06.04.2026 09:51
Прэс-служба Лукашэнкі гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік».
Аляксандр Лукашэнка і шпіц Умка гуляюць у хакейадкрытыя крыніцы/скрыншот

Лукашэнка на гэтым тыдні тры дні працаваў і тры гуляў у хакей. Яго прэс-служба гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік», звяртае ўвагу «Наша Ніва».

Калі меркаваць па паведамленнях прэс-службы і публічнай заяве Аляксандра Лукашэнкі, то працоўных дзён на гэтым тыдні ў яго было тры.

У панядзелак 30 сакавіка ён сустрэўся ў Мінску з губернатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі.

У сераду 1 красавіка правёў нараду з вайскоўцамі па выніках маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл.

У пятніцу, 3 красавіка, адкрываў новую паліклініку ў Мінску.

У аўторак, чацвер і суботу Лукашэнка ці сам гуляў у хакей, ці даваў парады іншым хакеістам на трэніроўцы.

Прэс-служба Лукашэнкі гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік».

«Як вам, такі марафон? Усе працуюць. Прэзідэнт працуе. Пул працуе», – напісаў канал «Пул Першага».

вс