Беларуская Служба

Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для палётаў дронаў

07.04.2026 18:03
На беларускай тэрыторыі выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі, якія дапамагаюць кіраваць беспілотнікамі і павышаць іх устойлівасць да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock

Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што Расія выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі і асобных краін ЕС для запуску і пралёту ўдарных беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Паветраных сілаў УСУ Юрый Ігнат, піша svaboda.org.

Паводле яго, дроны могуць пралятаць праз тэрыторыю Беларусі, Малдовы, Румыніі і непрызнанага Прыднястроўя. Таксама не выключаецца, што на беларускай тэрыторыі выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі, якія дапамагаюць кіраваць беспілотнікамі і павышаць іх устойлівасць да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

На гэтым фоне Расія абвінаваціла краіны Балтыі ў тым, што яны нібыта спрыяюць украінскім атакам па расійскіх партах, і нават выступіла з пагрозамі.

У сваю чаргу, Латвія ўжо накіравала Маскве ноту пратэсту, назваўшы гэтыя абвінавачанні беспадстаўнымі і часткай дэзінфармацыйнай кампаніі.

эж