Валянціна ў TikTok распавяла, што яе сям'я набыла беларускі ноўтбук «Гарызонт», які раней рэкламаваў Лукашэнка. Карыстальнікаў сеткі здзівіў такі выбар.
— Хто пытаўся пра ноўтбук «Гарызонт», наш беларускі. Муж падарыў яго мне на 8 сакавіка. Ужо некалькі дзён заўважаю, што з яго дзьме паветра, нешта хрыпіць і трашчыць. Ён не ўключаецца і не выключаецца, не рэагуе на каманды. Я амаль не карысталася ім, але за тыдзень ужо двойчы глядзела фільмы, — падзялілася Валянціна.
Яна дадала, што не разумее, што рабіць з прыладай.
— Мне падабаюцца беларускія тавары, але не хацелася б, каб ён выбухнуў на працы. Не магу яго ні ўключыць, ні выключыць, не магу спыніць працу. Увогуле не разумею, што з ім рабіць — гэта поўны трындзец.
Валянціна адзначыла, што плануе паездку ў Мінск, каб здаць ноўтбук па гарантыі.
— Не ведаю, ці раіць купляць гэты ноўтбук. Магчыма, мне проста трапіўся бракаваны экзэмпляр, — падсумавала яна, удакладніўшы ў каментарыях, што прылада «класная, але зламалася занадта хутка».
нг