Камітэт Сойма па замежных справах адобрыў 8 красавіка прапанову ўрада Літвы прадоўжыць да 2028 года дзеючыя нацыянальныя санкцыі для грамадзян Расіі і Беларусі, адзначае Позірк.
На думку некаторых членаў камітэта, цяперашнія абмежаванні недастатковыя і павінны быць пашыраны.
Апазіцыйная фракцыя «Саюз Айчыны – Хрысціянскія дэмакраты Літвы» прапануюць зраўняць санкцыі для грамадзян РФ і Беларусі.
У тым ліку прапануецца прыпыніць для беларусаў выдачу новых відаў на жыхарства, абмежаваць паездкі ва ўказаныя краіны, абмежаваць набыццё нерухомасці побач са стратэгічнымі аб'ектамі.
яс