Беларуская Служба

Да васьмі гадоў турмы пагражае беларусу, затрыманаму ў Польшчы за кантрабанду цыгарэтаў пры дапамозе метэазондаў

09.04.2026 17:09
Суд пастанавіў, што 24-гадовы паляк і 36-гадовы беларус правядуць наступныя тры месяцы пад вартай.
    7,5    .
Функцыянеры канфіскавалі больш за 7,5 тысячы ўпаковак кантрабандых цыгарэтаў.podlaska.policja.gov.pl

Паліцыянты з Падляшша затрымалі двух мужчын – грамадзяніна Польшчы і грамадзяніна Беларусі – членаў злачыннай групоўкі, якая займалася кантрабандай незаконных цыгарэтаў з дапамогай паветраных шароў, паведамляе Падляскі аддзел паліцыі.

Усяго функцыянеры канфіскавалі больш за 7,5 тысячы ўпаковак кантрабандных цыгарэтаў.

Пракурор акруговай пракуратуры ў Беластоку прад'явіў мужчынам восем абвінавачванняў, сярод іншага, ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы і мытнай кантрабандзе, а таксама ў парушэнні забароны на падтрымку агрэсіі супраць Украіны.

Суд пастанавіў, што 24-гадовы паляк і 36-гадовы беларус правядуць наступныя тры месяцы пад вартай. Ім пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Паводле пракуратуры, мужчыны ператварылі злачынную дзейнасць у рэгулярную крыніцу даходу. Яны ўдзельнічалі ў набыцці абсталявання для вырабу паветраных шароў, а таксама ў самых кантрабандных дзеяннях. Акрамя таго, яны ўдзельнічалі ў зборы незаконных цыгарэт з месцаў пасадкі паветраных шароў, іх перагрузцы і транспарце ў месцы захоўвання і продажу.

Кантрабандныя цыгарэты, якія канфіскавалі супрацоўнікі паліцыі, захоўваліся ў гаражы, аўтамабілі і доме аднаго з абвінавачаных.

Выпуск канфіскаванага тавару на рынак прычыніў бы страту Дзяржаўнай казне Польшчы ў памеры 270 тысяч злотых у выглядзе нявыплачаных падаткаў.

Супрацоўнікі паліцыі таксама канфіскавалі больш за 20 тысяч злотых і 20 тысяч долараў ЗША.

аз