Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У сакавіку Літва прадаставіла статус уцекача траім грамадзянам Беларусі

09.04.2026 18:07
Усяго ў мінулым месяцы ў Літве было пададзена 20 хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку.
ПашпартЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Траім грамадзянам Беларусі ў сакавіку 2026 года прадастаўлены статус уцекача ў Літве (найбольш верагодна, на падставе хадайніцтваў, пададзеных у 2025-м ці раней), пра гэта сведчаць дадзеныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай краіны, паведамляе «Позірк».

У прадастаўленні прытулку адмоўлена чатыром грамадзянам Беларусі, адна заява на прадастаўленне статусу адхіленая.

Усяго ў мінулым месяцы ў Літве было пададзена 20 хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку.

аз

Літва перамяшчае склады дзяржаўных рэзерваў далей ад мяжы з Беларуссю

09.04.2026 16:10
Паводле заявы Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Літвы, 2027 год – апошні этап перамяшчэння рэзерваў з небяспечных зон.