Беларуская Служба

Улады вывезлі Уладзю Лабковіча з краіны, а цяпер прапануюць яму супрацоўніцтва

10.04.2026 15:01
Учора падобнае паведамленне атрымала і праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук.
Скрыншот паведамленнякрыніца: Вясна

Праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч учора ўвечары атрымаў паведамленне ў Instagram, у якім яму прапаноўваюць «магчымасць выдатнага варыянта бесперашкоднага ўезду і выезду ў Беларусь» — узамен на атрыманне інфармацыі.

Вядома, што гэты акаўнт пісаў такія прапановы і іншым беларусам замежжа.

Учора падобнае паведамленне атрымала і праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук.

Пасля вызвалення з калоніі, дзе Уладзь адбываў сямігадовы тэрмін за сваю дзейнасць, 13 снежня 2025 года яго прымусова выправадзілі ва Украіну. Пры дэпартацыі пашпарт праваабаронцу так і не вярнулі — замест яго выдалі толькі даведку без тэрміну дзеяння. Напачатку красавіка стала вядома, што пашпарт Уладзя, які быў сапраўдны да 2027 года, анулявалі.

Вясна/ав