Беларуская Служба

Наталля Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за няпраўду ў TikTok

10.04.2026 16:01
Паводле яе, людзі павінны быць цалкам упэўнены ў тым, пра што яны расказваюць у сацсетках, таму і павінна быць адказнасць за тое, што карыстальнікі выкладваюць у публічную прастору.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава Авторство: Duma.gov.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=113073534

– Калі пачынаюць разбірацца больш глыбока і дэталёва ў тым, пра што заяўляюць нашы грамадзяне, выкладаючы інфармацыю ў TikTok або ў які-небудзь іншы інфармацыйны канал, то часта гэта аказваецца абсалютна недакладная інфармацыя, — заявіла Качанава ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Яна дадала, што людзі павінны быць цалкам упэўнены ў тым, пра што яны расказваюць у сацсетках, таму і павінна быць адказнасць за тое, што карыстальнікі выкладваюць у публічную прастору.

Качанава адзначыла, што людзі лёгка вераць таму, што напісана ў сацыяльных сетках, і часта ў іх складваецца негатыўнае меркаванне пра тое, што адбываецца.

– Разумееце, потым многія людзі і структуры займаюцца гэтымі пытаннямі, адцягваючы сваю ўвагу ад асноўнай працы, разбіраюцца, удакладняюць, а гэта аказваецца насамрэч не так. Яны б у гэты час маглі займацца іншымі пытаннямі, быў бы вынік, а тут на пустым месцы…, — заявіла Качанава.

Аднак спікерка Савета Рэспублікі сказала, што звароты грамадзян і далей будуць вывучацца.

Наша Ніва/ав