Беларуская Служба

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко

14.04.2026 08:51
Праваабаронца адзначыў, што пасля Дня Волі 2024 года прапагандысты пачалі згадваць Шышко ў сваіх матэрыялах.
Аляксандр ШышкоФота з сацсетак

Аляксандр Шышко быў затрыманы ў красавіку 2026 года. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце праекта Dissidentby, «Позірку» яе пацвердзіў праваабаронца Раман Кісляк.

Аляксандр жыў у Тбілісі мінімум з 2022 года. Чаму ён вярнуўся ў Беларусь, сказаць складана, магчыма, сумаваў па радзіме, родных. Думаю, пралічыўся наконт рызыкі затрымання, думаў, што праскочыць, — сказаў Кісляк.

Праваабаронца адзначыў, што пасля Дня Волі 2024 года прапагандысты пачалі згадваць Шышко ў сваіх матэрыялах.

Наколькі я ведаю, крымінальная справа распачатая па факце правядзення Дня Волі за мяжой, і ў межах гэтай справы ў Беларусі ў яго кватэры праводзіўся вобшук, — дадаў Кісляк.

эж