Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў падраздзялення «1514», якое ўваходзіць у «Спецпадраздзяленне Цімура». Ваяры атрымалі баявыя ўзнагароды і новыя званні за мужнасць і эфектыўныя дзеянні на фронце.
Асобна адзначылі і тых, хто працуе ў тыле: ім уручылі шаўроны падраздзялення. Ваяры, якія ўдзельнічалі ў баях і атрымалі раненні, атрымалі адмысловыя знакі адрознення.
Падраздзяленне «1514» было створана ў верасні 2024 года беларускімі добраахвотнікамі і названа ў гонар бітвы пад Воршай, складаецца пераважна з беларусаў.
У сакавіку 2026 года байцы ўдзельнічалі ў абарончай аперацыі на запарожскім кірунку: паведамляецца пра больш як 300 знішчаных расійскіх акупантаў і 39 палонных.
Пасля аднаўлення і падрыхтоўкі падраздзяленне зноў вяртаецца на фронт.
эж