Беларуская Служба

«Кропкі на мапе», гэтым разам еўрапейскія. У Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом

14.04.2026 18:18
У 2024 годзе «Кропкі на мапе» былі прысвечаныя гарадам і мясцінам Беларусі
Зміцер ВайцюшкевічКрыніца: акаўнт Зміцера Вайцюшкевіча ў «Фэйсбуку»

Вядомы беларускі музыкант, кампазітар і выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч выклаў еўрапейскі працяг свайго альбома «Кропкі на мапе» — падборку інструментальных кампазіцый, прысвечаных розным гарадам Еўропы.

У 2024 годзе «Кропкі на мапе» былі прысвечаныя гарадам і мясцінам Беларусі: Налібоцкай пушчы, Іўю, Навагрудку, Барысаву, Свіцязі, Мінску, Лідзе, Ушачам, паведамляе Rreform.news.

Сёлета — новы, эмігранцкі, геаграфічны абшар: дынамічная Варшава, шматгалосая Прага, урачыстая Вільня, напоўнены гулкім рэхам гісторыі Кракаў ці рытмічны і разнастайны Берлін, — кожны знойдзе свае еўрапейскія ноткі, бо рэха гарадоў у кожнага сваё, тым больш, што любы горад мяняецца з кожным новым крокам. Хоць у альбом увайшла і цэлая краіна — каларытная Іспанія. А для настальгіі заўсёды можна вярнуцца да «кропак» беларускіх.

вс