Беларуская Служба

У Жэшаве пройдзе Дзень салідарнасці з беларускім народам

16.04.2026 12:01
Тэмай мерапрыемства стануць беларусы, якія жывуць у Польшчы – як прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, так і тыя, хто быў вымушаны эміграваць.
     ,
Сёлета галоўнай тэмай мерапрыемства стануць беларусы, якія жывуць у Польшчы .

18 красавіка ў Жэшаве адбудзецца Дзень салідарнасці з беларускім народам. Сёлета галоўнай тэмай мерапрыемства стануць беларусы, якія жывуць у Польшчы — як прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, так і тыя, хто быў вымушаны эміграваць.
Сустрэча пачнецца а 17-й гадзіне ў будынку Польскага радыё Жэшаў на вуліцы Замкавай, 3.

У праграме — паказ дакументальнага фільма «Беларускія жанчыны едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача, пасля якога адбудуцца дэбаты пад назвай «Большасць, меншасць, эмігранты».

Падчас дыскусіі ўдзельнікі будуць гаварыць пра досвед беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пра жыццё нацыянальнай меншасці і пра тое, што значыць быць беларусам у сучаснай Польшчы.

Арганізатары падкрэсліваюць, што хоць сёлета не ўдалося разам адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка, гэтая сустрэча павінна нагадаць пра барацьбу беларусаў за свабоду, незалежнасць, сваю гісторыю, культуру і мову.

Мерапрыемства завершыцца канцэртам гурта Ku*Dziki, створанага ў 2023 годзе музыкамі з Беларусі, якія цяпер жывуць у Беластоку.

Паводле арганізатараў, колькасць месцаў абмежаваная з меркаванняў бяспекі, таму патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.

ав