У Мінску ў сакавіку ажыццявілі 1099 угодаў з нерухомасцю. Гэта на 0,27% менш, чым у лютым, адзначаюць аналітыкі агенцтва нерухомасці «Авангард», якіх цытуе «Люстэрка».
Па выніках сакавіка адзін квадратны метр жылля ў сталіцы ў сярэднім каштаваў 2 072 долары. Гэта яшчэ +2,73% да паказчыка лютага.
— Сярэдняя цана квадратны метр у сегменце аднапакаёвых кватэр дадала больш за ўсіх. Пасля абнаўлення чарговага рэкорду цаны ў лютым 2026 года ўжо ў сакавіку рэкорд зноў абноўлены — 2 229 долараў за квадратны метр. За месяц сярэдняя цана ў сегменце аднапакаёвак дадала 81 долар. Ці яшчэ +3,8% да паказчыка лютага, — паведамляе «Авангард».
Двухпакаёўкі падаражэлі на 2,3% — да 1 984 долараў за квадратны метр, трохпакаёўкі — на 1,5% (да 1 870 долараў), а чатырохпакаёвыя кватэры — на 2,8% (да 1 818 долараў).
З аднапакаёвымі кватэрамі прайшло 46% усіх угодаў у сакавіку.
— Гэта тыповая сітуацыя для рынку нерухомасці Мінска, – рэзюмавалі аналітыкі.
аз