Праваабаронца Уладзімір Целяпун у чарговы раз затрыманы ў Мазыры. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго ўзялі пад варту некалькі дзён таму, паведамляе «Гомельская вясна».
Хутчэй за ўсё мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС. Прычына затрымання пакуль невядомая.
Уладзімір Целяпун – ліквідатар аварыі на ЧАЭС і вядомы ў рэгіёне праваабаронца. Раней яго ўжо затрымлівалі некалькі разоў. Папярэдні раз – у студзені 2025 года. Тады яго пасадзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў «распаўсюджванні экстрэмізму».
вс