Дарадчык міністра абароны Украіны Сяргей Бяскрэстнаў заявіў, што ў расійскіх дронах выяўляюць sim-карты расійскага аператара «Тэле2», роўмінг для якіх заблакавалі ва Украіне, але іх сувязь для палёту ва ўкраінскім напрамку могуць забяспечваць мабільныя аператары Беларусі, Польшчы і Румыніі. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».
— Уздоўж мяжы «шахеды« атрымліваюць паслугі роўмінгу, напрыклад, ад беларускіх аператараў. Таксама sim-карты могуць працаваць у роўмінгу ад польскіх або румынскіх аператараў, калі пралятаюць уздоўж мяжы з гэтымі краінамі, — напісаў Сяргей Бяскрэстнаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».
Паводле яго, расійскія войскі адмыслова заказваюць для дронаў sim-карты менавіта гэтага расійскага аператара. Дарадчык украінскага міністра абароны не выключыў, што sim-карты «Тэле2» таксама выкарыстоўваюць для кіравання «таямнічымі беспілотнікамі, якія з’яўляюцца ў розных краінах Еўропы».
— Я мяркую, што аператары мабільнай і фіксаванай сувязі ўсяго цывілізаванага свету павінны спыніць дзелавыя дачыненні з аператарам, якога выкарыстоўвае Расійская Федэрацыя ў тэрарыстычных мэтах. Мова ідзе пра дагаворы роўмінгу і міжнародны інтэрканэкт, — заявіў ён.
вс