Беларуская Служба

У Кіеве арыштавалі кватэру Іны Кардаш падазраванай у шпіянажы на карысць Беларусі

20.04.2026 15:56
Грамадзянка Беларусі была арыштаваная 21 студзеня мінулага года. 
Іна КардашКрыніца: lookby.media

Як стала вядома з інфармаваных крыніц у праваахоўных органах, суд у Кіеве забараніў адчужаць і распараджацца кватэрай, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці арыштаванай сёлета 21 студзеня грамадзянкі Беларусі, журналісткі Іны Кардаш. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на свае крыніцы.

На судовы разгляд гэтага пытання не запрасілі ні Кардаш, ні яе адвакатку. Такую магчымасць прадугледжвае Крымінальны працэсуальны кодэкс Украіны ў выпадках, калі суд павінен улічыць прававую падставу для арышту, у выпадку абвінавачання ў злачынстве, пакаранне за якое прадугледжвае канфіскацыю, у выпадку неабходнасці спецыяльнай канфіскацыі маёмасці і гэтак далей.

Іне Кардаш выставілі падазрэнні ў шпіянажы паводле ч. 1 артыкулу 114 Крымінальнага кодэксу Украіны (перадача або збор іншаземцам з мэтай перадачы іншаземнай дзяржаве, іншаземнай арганізацыі або іх прадстаўнікам звестак, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай). Санкцыя за гэтае злачынства прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з магчымай канфіскацыяй. На гэтай падставе следчыя і звярнуліся па арышт кватэры Кардаш.

Згодна з працэсуальным заканадаўствам Украіны, падазраваная або яе законны прадстаўнік могуць звярнуцца ў суд па адмену арышту якраз з прычыны іх адсутнасці на разглядзе пытання аб арышце кватэры або змогуць даказаць, што патрэба ў гэтым знікла.

Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 году, расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны. Яе ўтрымліваюць у Кіеўскім следчым ізалятары.

вс