Чэргі на выезд з Беларусі ў Польшчу імкліва растуць. Цяпер у Брэсце, паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) Беларусі, чакаюць амаль 1 тыс. легкавікоў і 50 аўтобусаў. У электроннай чарзе ў Брэсце кіроўцы чакаюць сваёй чаргі больш за двое сутак, паведамляе «Радыё Свабода».
Пасажырскія аўтобусы зноў праводзяць на межах суткі. Каля 20 гадзінаў трэба, каб прайсці мяжу ў Брэсце.
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што кіроўцы аўтобусаў пускаюць людзей на падсадку, што дазваляе пасажырам заашчадзіць час.
Чарга ў Брузгах значна меншая — 43 легкавікі. У Бераставіцы чэргаў няма.
Таксама няма чэргаў у пунктах пропуску на мяжы з Літвой і Латвіяй. Такая ж сітуацыя на ўездзе ў Беларусь з краінаў Еўрасаюза.
вс