Праваабарончая супольнасць Беларусі выдала сумесную заяву аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі вязнямі, паведамляе «Вясна».
— Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Ігара Жылаўца, Александра Чумакова, Глеба Рыбчанкі, Арцёма Сабалеўскага, Аляксея Хвясені, Юрыя Очкаса, Вячаслава Ванславовіча, Дзмітрыя Колабава, Міраславаса Троцкіса з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі, — чытаем у заяве.
Праваабарончая супольнасць таксама патрабуе ад уладаў Беларусі:
— перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;
- вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Цяпер у Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 884 чалавек.
аз