Беларуская Служба

Amnesty International: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна крытычнай

21.04.2026 14:45
Міжнародная праваабарончая арганізацыя прадставіла даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.
Amnesty International
Amnesty International By The logo may be obtained from Amnesty International., Fair use, https://en.wikipedia.org/w/index.php?curid=58687938

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 21 красавіка прэзентавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2025-2026 гадах. Асобны раздзел у ім быў прысвечаны Беларусі, паведамляе «Свабода».

Amnesty International канстатуе ў ім, што сітуацыя з правамі чалавека ў краіне (Беларусі – рэд.) застаецца нязменна крытычнай.

— Правы на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый заставаліся сур’ёзна абмежаванымі. Урад імкнуўся рэпрэсаваць рэлігійныя меншасці праз абавязковы, непразрысты працэс рэгістрацыі. Сістэма правасуддзя выкарыстоўвалася для ўціску іншадумства. Катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання былі распаўсюджанымі, а беспакаранасць панавала. Бежанцы і мігранты цярпелі ад злоўжыванняў з боку ўладаў, — чытаем у справаздачы.

Праваабаронцы, сярод іншага, пішуць, пра працяг эміграцыі, у тым ліку ў адказ на рэпрэсіі пасля выбараў у 2020 годзе, абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў, пашырэнне спісу «экстрэмістаў» і зняволенне супрацоўнікаў СМІ, закрыццё грамадскіх арганізацый, пераслед рэлігійных арганізацый і духавенства,

Паводле Amnesty International, не спыняецца таксама пераслед беларускай апазіцыі, у тым ліку, шляхам несправядлівых, палітычна матываваных судовых працэсаў, у тым ліку і такіх, якія праводзяцца ў адсутнасць абвінавачаных.

Праваабаронцы паведамляюць таксама пра катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання падчас зняволення.
У дакладзе заяўлена пра прынамсі дзве ахвяры палітычна матываванага пераследу, гэта Валянцін Штэрмер і Андрэй Паднябенны, якія памерлі падчас знаходжання пад вартай, што давяло агульную колькасць смерцяў пасля 2020 года да дзевяці.

аз

Эксперты ААН занепакоеныя выпадкамі катаванняў, спробаў самагубства, смерці ды рэпрэсій у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі

21.04.2026 12:40
Датычна выпадкаў, пра якія ім стала вядома, эксперты ААН накіравалі зварот ураду Беларусі.