Беларуская Служба

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле

22.04.2026 13:32
Яну Ранько нядаўна ў Мінскім гарадскім судзе прыгаварылі да хатняй хіміі.
Яна РанькоЗдымак: акаўнт Яны Ранько ў «Фэйсбуку»

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці Яну Ранько асудзілі па палітычным артыкуле — на яе завялі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмізму», паведамляе «Наша Ніва».

Яна Ранько родам з Гомеля, але доўгі час жыве ў Мінску. Дзяўчына скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ). Маладая жанчына выхоўвае сына.

Амаль увесь свабодны час дзяўчына прысвячала актыўнаму ладу жыцця і спорту, да якога далучала і сына, з якім яны разам удзельнічалі ў сямейных веламарафонах. Таксама Яна захапляецца слэклайнам — экстрэмальным хаджэннем па канатах і стропах. Акрамя гэтага, Ранько неаднаразова ўдзельнічала ў забегах з перашкодамі Bison Race, выходзіла на старты Minskrun і займала прызавыя месцы на скаладромах.

Яну Ранько нядаўна ў Мінскім гарадскім судзе прыгаварылі да хатняй хіміі.

вс