Каля 240 замежнікаў пакінулі Польшчу на падставе афіцыйнага рашэння польскіх уладаў аб вяртанні ў перыяд з 13 красавіка да 19 красавіка. Дзясятая частка з гэтых замежнікаў — грамадзяне Беларусі, паведаміла Памежная служба Польшчы.
Сярод тых, хто добраахвотна выехаў з Польшчы, было 46 грамадзян Украіны, 20 — Малдовы, а таксама 18 грамадзян Беларусі.
Прымусова Польшчу пакінула больш за ўсё грамадзян Украіны — 49 чалавек, Грузіі — дзевяць, Беларусі — шэсць.
Гэта людзі, якія павінны былі пакінуць Польшчу з-за нейкіх парушэнняў, паведамляе «Белсат».
— Сярод затрыманых замежнікаў былі, у прыватнасці, асобы, асуджаныя за захоўванне наркатычных сродкаў, кіраванне транспартавымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама за шматразовыя крадзяжы, — паведаміла Памежная служба Польшчы.
За ўвесь 2025 год з Польшчы выслалі больш за 1 тыс. 300 грамадзян Беларусі.
вс