Беларуская Служба

Асуджаны на 14 гадоў турмы за «шпіянаж» беларус знаходзіцца ў калоніі ў Саратаўскай вобласці

23.04.2026 15:32
Паводле Крымскататарскага рэсурснага цэнтра, па затрыманні беларусу прызначылі амбулаторнае прымусовае назіранне і лячэнне ў псіхіятра.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

Грамадзяніна Беларусі Аляксея Тамашова асудзілі ў 2024 годзе за «шпіянаж» на карысць Украіны на 14 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі № 4 у горадзе Пугачоў Саратаўскай вобласці.

Як паведамілі «Свабодзе» ў Крымскататарскім рэсурсным цэнтры, Аляксея доўгі час трымалі ў ШЫЗА.
Яго затрымалі 8 траўня 2024 года, імаверна, у Севастопалі, паводле падазрэння ў перадачы ўкраінскім спецслужбам інфармацыі аб месцах дыслакацыі і перамяшчэння падраздзелаў, узбраення і спецыяльнай тэхнікі Узброеных сіл Расіі, а таксама ў «нелаяльным стаўленні да палітыкі Расіі». Вырак вынес Севастопальскі суд.

Паводле Крымскататарскага рэсурснага цэнтра, пасля затрымання яму прызначылі амбулаторнае прымусовае назіранне і лячэнне ў псіхіятра, а ў выраку не было канкрэтных абвінавачанняў.

— Пастанавілі, што Аляксей мог перадаць, мог нашкодзіць, і яшчэ шмат «мог бы», за што, уласна, і пазбавілі чалавека волі, – адзначылі ў цэнтры.

аз

Amnesty International: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна крытычнай

21.04.2026 14:45
Міжнародная праваабарончая арганізацыя прадставіла даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.