Беларуская Служба

Консульскі аддзел Польшчы ў Мінску ўводзіць палёгку для людзей старэйшых за 60 гадоў

24.04.2026 16:33
Гаворка ідзе пра тых, хто едзе ў Польшчу па запрашэнні дзяцей або ўнукаў — грамадзян Польшчы.
Ілюстрацыя Беларуская служба Польскага радыё

З 4 траўня Консульскі аддзел Амбасады Польшчы ў Мінску ўводзіць спрошчаны парадак запісу на падачу візавых заяў для людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых. Гаворка ідзе пра тых, хто едзе ў Польшчу па запрашэнні дзяцей або ўнукаў — грамадзян Польшчы, паведамляе «Наша Ніва».

Каб запісацца, неабходна адправіць электронны ліст на адрас mińsk.wk.wizy@msz.gov.pl без папярэдняй рэгістрацыі. У тэме трэба пазначыць «zaproszenie UW 60+», а таксама прыкласці копію афіцыйна зарэгістраванага запрашэння і ўказаць кантактныя дадзеная.

Пасля разгляду заяўніку прызначаць дату і час падачы дакументаў у Мінску або іншых гарадах — Гомелі, Магілёве ці Віцебску.

Няпоўныя заяўкі не будуць разглядацца, а ў выпадку няяўкі паўторны запіс па спрошчанай працэдуры немагчымы.

эж