Спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл заявіў у аўторак, што ён чакае вызвалення дадатковых зняволеных з Беларусі на працягу наступнага месяца, дадаўшы, што ў гэтым выпадку магчыма далейшае зняцце санкцый для Мінска.
— Я чакаю, што мы зможам вызваліць некаторых палонных у наступным месяцы, — сказаў Коўл Reuters па тэлефоне. — І я вярнуся, каб паспрыяць гэтаму ў наступным месяцы. Нічога канкрэтнага, але, верагодна, у наступным месяцы.
Спецпасланнік заявіў, што санкцыі не былі часткай перамоваў, якія прывялі да вызвалення Пачобута і чатырох іншых асоб у аўторак, але даў зразумець, што дадатковыя вызваленні могуць прывесці да далейшага паслаблення абмежаванняў.
— Мы ўсё яшчэ вядзем перамовы, — сказаў ён. — Гэта заўсёды магчыма.
Праваабаронцы паведамляюць, што ў беларускіх турмах застаецца больш за 830 палітычных зняволеных.