Беларуская Служба

Літва ўводзіць ліміт 200 літраў паліва — афіцыйна з 3 траўня

30.04.2026 11:18
Літоўская мытня сёння афіцыйна пацвердзіла: абмежаванні на ўвоз паліва ў Літву пачнуць дзейнічаць з 3 мая 2026 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Адпаведная пастанова апублікавана на афіцыйным сайце літоўскай мытні. З гэтага часу ў Літву з Расіі і Беларусі можна будзе завезці не больш за 200 літраў паліва ў стандартных баках аўто. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.

Нагадаем, у мінулы чацвер сейм Літвы прыняў рашэнне прадоўжыць санкцыі супраць Расіі і Беларусі і забараніць імпарт паліва з гэтых краін у Літву ў стандартных паліўных баках аўтамабіляў, калі аб'ём паліва ў іх перавышае 200 літраў.

З 1 студзеня 2025 года абмежаванні на ўвоз паліва з Беларусі дзейнічаюць у Латвіі. Абʼём той жа — не больш за 200 літраў. Пры перавышэнні абʼёму ўезд забаронены.

Акрамя таго, устаноўлена, што грамадзяне Расіі пазбавяцца дазволу на часовае пражыванне ў Літве, калі на працягу апошніх трох каляндарных месяцаў больш за адзін раз наведаюць Расію або Беларусь. Выключэнне зроблена толькі для перавозчыкаў і асоб, якія падарожнічаюць па абʼектыўных прычынах, якія не залежаць ад іх.

ав/abw.by