У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна».
У спіс увайшлі Максім Семітка, Святлана Ангелейка, Яўген Фядосенка, Віктар Кізевіч, Аляксандр Кононаў, Аляксей Кузаваткін, Уладзімір Целепун, Наталля Власова, Віктар Жданюк і Віталь Лухверчык.
Паводле праваабаронцаў, гэтыя людзі былі ўзятыя пад варту або асуджаныя ў сувязі з абвінавачаннямі ва «ўзаемадзеянні з экстрэмісцкімі фарміраваннямі», а таксама за рэалізацыю права на свабоду выказвання.
Такія фармулёўкі, адзначаюць праваабаронцы, рэгулярна выкарыстоўваюцца для пераследу грамадзян за іх грамадзянскую пазіцыю, актыўнасць у інтэрнэце або крытыку ўладаў.
Па стане на 30 красавіка 2026 года ў Беларусі 841 палітычны зняволены. Праваабарончыя арганізацыі працягваюць фіксаваць новыя выпадкі пераследу і заклікаюць міжнародную супольнасць узмацніць ціск на беларускія ўлады з патрабаваннем вызвалення ўсіх палітвязняў.
эж