У Магілёве ўзбуджана крымінальная справа пасля трагедыі на атракцыёне, у выніку якой загінуў 18-гадовы стажор. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
Справа распачата ў дачыненні да 56-гадовага дырэктара арганізацыі адпачынку і забаў па артыкуле аб службовай халатнасці, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці чалавека (ч. 2 арт. 428 КК).
Zerkalo нагадвае, што інцыдэнт адбыўся днём 1 траўня. Па дадзеных следства, стажор, які праходзіў навучанне на аператара атракцыёнаў, дапамагаў наведвальніку пакінуць карусель. У гэты момант ён не зафіксаваў працоўнага механізму, у выніку чаго яго ўдарыла рухомай часткай канструкцыі. Малады чалавек атрымаў цяжкую траўму галавы і памёр.
У якасці асноўнай версіі следчыя разглядаюць парушэнне правіл бяспекі пры эксплуатацыі атракцыёну.
нг