Беларуская Служба

Анатоль Лябедзька хадайнічае за стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Малдовы

03.05.2026 16:05
Да летніх вакацый павінны вывесці групу на працоўную арбіту.
:
Фота: «Парламенцкі канал»

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька паведаміў, што падчас форума IDU (Міжнародны дэмакратычны саюз) была праведзена змястоўная сустрэча з Адрыянам Бэлутэлем (Adrian Băluțel) — дэпутатам парламента Малдовы, адным з самых перспектыўных палітыкаў краіны.

Галоўны акцэнт на завяршэнне працэсу стварэння групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Малдовы.

— Адрыян гатовы быць адным з палітычных інвестараў стварэння групы,  — адзначыў Анатоль Лябедзька у каментарыі «Парламенцкаму каналу». — Да летніх вакацый павінны вывесці групу на працоўную арбіту.

Адрыян Бэлутэль быў абраны дэпутатам парламента ў 2025 годзе. Да гэтага ён быў кіраўніком апарата (кабінета) прэзідэнткі Маі Санду (2023–2025).

IDU (International Democrat Union — Міжнародны дэмакратычны саюз) — гэта аб’яднанне правацэнтрысцкіх і кансерватыўных палітычных партый розных краін, якое прасоўвае каштоўнасці дэмакратыі, свабоды і рыначнай эканомікі.

«Парламенцкі канал»

нг