Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван

04.05.2026 11:23
— Нашая задача — трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі. І менавіта таму я сёння тут, — сказала яна.
.
С. Ціханоўскаяфота: Ф.Вячорка

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі.

Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней з прычын бяспекі пра яе візіт у Арменію не паведамлялася, піша яе прэс-служба.

Гаспадаром саміту з’яўляецца Нікол Пашынян  прэм’ер-міністр Арменіі. У Ерэван таксама прыбылі Эмануэль Макрон, Урсула фон дэр Ляен, Антоніу Кошта, Кая Калас, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Джорджа Мелоні і многія іншыя лідары. Упершыню ў саміце возьме ўдзел прэм’ер-міністр Канады.

Ціханоўская прадставіць Беларусь на самітах Еўрапейскай палітычнай супольнасці ўжо ў  пяты раз.

Наша Ніва/ав