Беларуская Служба

З-за п'янага беларуса эвакуявалі чыгуначны вакзал у Польшчы

04.05.2026 16:05
Нецвярозы беларус пакінуў у холе чыгуначнага вакзала Bydgoszcz Główna сумку, з якой тырчалі правады.
   , 2015 .
Чыгуначны вакзал у Быдгашчы, 2015 г.archiwum PAP/Tytus Żmijewski

З-за беларуса ў Польшчы эвакуявалі вакзал. З яго сумкі тырчалі правады.

Нецвярозы беларус пакінуў у холе чыгуначнага вакзала Bydgoszcz Główna сумку, з якой тырчалі правады. Пасажыраў вырашылі эвакуяваць, паведаміў партал Express Bydgoski, на што звярнуў увагу партал Мост.

Паведамленне аб знойдзенай сумцы паступіла 3 мая каля 16:35. На вакзал накіравалі два экіпажы пажарнай службы і паліцыю. Кіраўніцтва вакзала прыняло рашэнне эвакуяваць  будынак  пасажыраў адправілі на суседнія аўтобусныя прыпынкі.

Але праверка паказала, што ў торбе знаходзяцца асабістыя рэчы. Праз дзве гадзіны паліцыя знайшла іх гаспадара ў наваколлі вакзала. Ім аказаўся п'яны грамадзянін Беларусі. Паліцыянты затрымалі мужчыну і адвезлі ў камісарыят.

яс