Фонд BYSOL абвясціў дабрачынны збор у падтрымку дзяцей беларускіх палітвязняў. Кампанію прымеркавалі да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул.
Першапачатковая мэта — сабраць 10 тыс. еўра, аднак сума можа павялічыцца ў залежнасці ад колькасці заявак. На кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў плануюць выплачваць па 100 еўра. Падаць заяўку можна да 31 траўня, незалежна ад таго, знаходзіцца сям’я ў Беларусі ці за мяжой.
Звычайна гэтыя грошы выкарыстоўваюць на летнюю вопратку, дадатковыя заняткі, псіхалагічную дапамогу або адпачынак дзяцей.
Летась фонду ўдалося сабраць сродкі для 252 дзяцей.
На дапамогу могуць разлічваць сем’і, дзе адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні больш за тры месяцы, былыя палітвязні, вызваленыя пасля 1 студзеня 2024 года, а таксама ў асобных выпадках бацькі на «хатняй хіміі».
эж