Беларуская Служба

У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

05.05.2026 14:36
Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка, паведамляе «Віцебская Вясна»
   ,   90-
У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевічаt.me/vicspring

Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая «глядзіць» якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша «Оршы», прысвечанага роднаму гораду.

Мурал быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Цяпер дом, які стаў вядомым турыстычным аб’ектам, паставілі на так званую “рэнавацыю”: тут уцяпляюць сцены, і партрэт Уладзіміра Сямёнавіча знік пад накладнымі будматэрыяламі.

Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.

Крыніца: «Віцебская Вясна»/юл